Віктар Шалкевіч

У Карэлічах адбыўся канцэрт вядомага барда Віктара Шалкевіча. Музычная імпрэза была зладжана ў прыватнай хаце аднаго з карэліцкіх актывістаў. На паўтарагадзінным канцэрце прысутнічалі 27 чалавек. Сьпявак прапанаваў публіцы свае найлепшыя, ужо добра вядомыя песьні.

Як паведамілі арганізатары канцэрту, на пачатку імпрэзы па невядомых прычынах згасла сьвятло і зьвілася толькі пад канец канцэрту. Гэтая акалічнасць ніяк не перашкодзіла музыку й слухачам, бо за вакном стаяў дзень.

Паводле milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0