Цягам шасці месяцаў усе бюлетэні са скрыняў для галасавання будуць захоўвацца ў мясцовых выканкамах. Як потым іх знішчаць, мясцовыя ўлады вырашаюць самі. Але верагодна, што гэтым разам іх здадуць на макулатуру, не выключае старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

«Гэта знішчае кожны выканкам, дзе яны захоўваюцца — зараз яны здадзеныя ў мясцовыя адміністрацыі, якія ўтваралі ўчастковыя камісіі. І яны іх утылізуюць у адпаведнасці з інструкцыямі. Зараз, я ведаю, усе макулатуру збіраюць і ўвогуле не выключана, што гэта будзе ўсё здадзенае на макулатуру».

Па звестках Цэнтрвыбаркама, 6 мільёнаў 115 тысяч 41 выбаршчык атрымалі на рукі бюлетэні для галасавання, але толькі 6 мільёнаў 112 тысяч 364 кінулі іх пасля ў скрыні.

Нагадаем, выбары прэзідэнта прайшлі ў Беларусі 11 кастрычніка. Паводле папярэдняй інфармацыі ЦВК, перамог на іх Аляксандр Лукашэнка з вынікам 83,49%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?