Расія катэгарычна не згодная з высновамі камісіі Нідэрландаў аб катастрофе самалёта авіякампаніі Malaysia Airlines MH17 17 ліпеня мінулага года на ўсходзе Украіны і ініцыюе аднаўленне расследавання, сцвярджаючы, што расійскаму боку не было прадстаўлена доказаў наяўнасці паражальных элементаў ад расійскай ракеты на месцы катастрофы самалёта.

Пра гэта ў сераду заявіў намеснік кіраўніка Расавіяцыі. Улады «ДНР» таксама адказалі на публікацыю дакладу па крушэння «Боінга», назваўшы яго высновы «палітызаванымі і ангажаванымі».

У апублікаваным у аўторак дакладзе камісіі Нідэрландаў гаворыцца, што ў целах трох членаў экіпажа, а таксама ў абломках самалёта ўдалося знайсці паражальныя элементы з нелегіраванай сталі, характэрныя для баявой часткі ракеты сістэмы «Бук» (мадэль 9N314M). Боегалоўка гэтай мадэлі знаходзіцца на ўзбраенні расійскай арміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?