Генеральным планам Мінска прадугледжваецца ўзровень аўтамабілізацыі — адзін аўтамабіль на сям'ю, паведаміў журналістам 14 кастрычніка на прэзентацыі карэкціроўкі генплана сталіцы галоўны архітэктар УП «Мінскграда» Аляксандр Акенцьеў. 

«Сёння ў нас норма 380 аўтамабіляў на 1.000 чалавек насельніцтва, а каэфіцыент сямейнасці вырас да 3,09, ці 324 на тысячу. Мы прапаноўвалі норму ў 350, але МУС не падтрымала нас і прапанавала 370. Гэту норму мы пакінулі, але ў генплане ўстанавілі, што будзем распрацоўваць праграму мерапрыемстваў па стрымліванні росту ўзроўню аўтамабілізацыі з разліку 350 аўтамабіляў на тысячу жыхароў», — адзначыў Акенцьеў. 

Паводле яго слоў, для вырашэння праблемы перагрузкі транспартам вуліц горада прынята рашэнне аб будаўніцтве вуліц — дублёраў галоўных транспартных артэрый. «Гэта будуць такія ж шасціпалосныя транспартныя камунікацыі, якія будуць галоўным чынам ісці ўздоўж чыгунак», — сказаў эксперт. 

«Калі мы патроім прапускную здольнасць радыяльных напрамкаў, ні пра якую перагрузку гаворкі быць не можа. Што датычыцца кальцавых сувязяў, то ў нас у горадзе іх пакуль няма. У нас ёсць паўкольцы-сувязі паміж асобнымі раёнамі. Мы плануем дабудаваць першае кальцо і звязаць вуліцу Прытыцкага і Жукоўскага, пабудаваць два пуцеправоды. Такім чынам мы амаль замкнём першае кальцо», — адзначыў Акенцьеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?