Цяжкі авіянясучы крэйсер «Адмірал Флота Савецкага Саюза Кузняцоў», адзіны ў Расіі авіяносец, да канца тыдня адправіцца з Мурманска да берагоў Сірыі, паведаміла FlashNord крыніца ў камандаванні Паўночнага флоту.

topwar.ru

topwar.ru

«Крэйсер завяршыў докавы рамонт і да канца тыдня адправіцца да берагоў Сірыі, дзе далучыцца да аперацыі па знішчэнні групоўкі «Ісламская дзяржава»», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле яго слоў, з мая па жнівень гэтага года авіяносец праходзіў докавы рамонт на 82-м суднарамонтным заводзе ў Раслякове (Мурманская вобласць). Затым на штатнай стаянцы ў Мурманску ён праходзіў аднаўленне да поўнай баявой гатоўнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0