Дэлегацыя еўракамісараў накіроўваецца ў Турцыю, каб лабіраваць праект пагаднення аб сумеснай дзейнасці ў пытанні мігрантаў.
Як паведамляе »Еўрапейская праўда» са спасылкай на BBC, прадстаўнікі ЕС спадзяюцца заключыць такое пагадненне ўжо 15 кастрычніка, але пытанне было адкладзенае на тры дні ў сувязі з нацыянальнай жалобай у Турцыі пасля суботніх выбухаў у Анкары.
Турцыя лічыцца месцам знаходжання каля двух мільёнаў мігрантаў, большасць з іх ратуюцца ад вайны ў суседняй Сірыі.
У абмен на павелічэнне супрацоўніцтва з ЕС Турцыя можа атрымаць пэўныя льготы, у прыватнасці, абмяркоўваецца магчымасць увядзення бязвізавага рэжыму для турэцкіх грамадзян у краінах шэнгенскай зоны.
Але па словах прэзідэнта Еўрапейскага Савета Дональда Туска, ільготы будуць давацца толькі ў выпадку, калі дзеянні Турцыі сапраўды дапамогуць паменшыць рэкордны прыток мігрантаў.
Туск занепакоены тым, што вясной 2016 ЕС чакае яшчэ большая хваля мігрантаў.