«Менсктранс» ацаніў свае страты ад 14 да 18 гадзінаў 10 студзеня ў памеры 24,2 мільёна рублёў. Прыватныя перавозчыкі аказаліся больш сьціплымі — яны запатрабавалі кампэнсаваць ім 1,6 млн рублёў.
«У выніку стварэньня напружанай псыхалягічнай абстаноўкі ў раёнах правядзеньня мітынга і абмежаваньня праходу пакупнікоў да гандлёвых аб’ектаў, разьмешчаных побач зь месцам мітынгу, было адзначанае рэзкае зьніжэньне пакупніцкага попыту», — адзначаецца ў матэрыяле крымінальнай справы.
ГУМ выставіў рахунак у памеры 52,1 млн рублёў, гандлёвы цэнтар «Сталіца» — 45,5, унівэрсам «Цэнтральны» —13,7, ААТ «Узвышша» — 3,2, ААТ «Ласунак» — 2,9 млн.
Агульная сума, якую патрабуюць кампэнсаваць ад удзельнікаў прадпрымальніцкай акцыі цяпер роўная 143,5 млн рублёў.