Салігорскім раённым аддзелам Следчага камітэта па матэрыялах крымінальнага вышуку распачатая крымінальная справа на падставе ч. 1 арт. 205 КК у дачыненні да непрацуючага жыхара пасёлка Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці 1995 года нараджэння.

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, малады чалавек падазраецца ў тым, што ў ноч на 8 кастрычніка ў Салігорску на аўтастаянцы, якая не ахоўваецца, блізу будынка ААТ «Будтрэст № 3» па вуліцы Казлова, пашкодзіўшы замок, пранік у аўтобус «МАЗ», што належаў ЗАТ «Хакейны клуб «Дынама-Мінск», адкуль выкраў відэарэгістратар, набор інструментаў, праектар і 200 л дызпаліва.

Урон ацэньваецца ў 14,5 млн рублёў. Выкрадзенае не канфіскаванае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?