З мэтай экалагічнай асветы грамадзян, а таксама прафілактыкі прыродаахоўных правапарушэнняў на тэрыторыі Мінска на пастаяннай аснове будзе праводзіцца шырокамаштабная экалагічная акцыя «Я паркуюся, як…», накіраваная на недапушчэнне стаянкі транспартных сродкаў на газонах.

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, акцыя праводзіцца Дзяржаўтаінспекцыяй сумесна з ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі», НВПУП «Беларуская асацыяцыя экспертаў і сюрвеераў на транспарце» пры падтрымцы Мінгарвыканкама і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Сістэматычна праводзяцца абследаванні дваровых тэрыторый. Калі выяўляюцца парушэнні правілаў паркоўкі, вінаватыя прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці. Каб не дапусціць паркоўкі на зялёных зонах, у дварах устанаўліваюцца дэкаратыўныя агароджы, малыя архітэктурныя формы, высаджваюцца дрэвы і кусты.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за парушэнне правілаў спынення і стаянкі транспартнага сродку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 18.22 КоАП РБ. Штраф складзе ад 1 да 10 базавых велічыняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0