2 кастрычніка ў аўтобусе, які рухаўся па маршруце «Гомель-Цагельня», здзейсненае злачынства, якое рэзка вылучаецца на фоне іншых.

Шч. 1959 нараджэння, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, пачаў прад'яўляць прэтэнзіі да васьмігадовага хлопчыка, які сядзеў на сядзенні. У прыватнасці, яго цікавіла, чаму хлопчык не саступае яму месца.

Маці хлопчыка Ч. заступілася за сына, паклікаўшы Шч. да парадку. У адказ мужчына дастаў нож, нанёс удар Ч. па твары і, скарыстаўшыся тым, што аўтобус спыніўся, выскачыў і ўцёк.

Але бегаў ён не доўга. Праз гадзіну Шч. быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У сувязі з дзёрзкасцю і цынізмам злачынства ў дачыненні да яго абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Сам жа мужчына ва ўсім вінаваціць гарэлку. Паводле яго слоў, менавіта з-за выпітага спіртнога ў яго і здарыўся такі прыліў сіл і жаданне дэбашырыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?