Жыхар Віцебска ў людным месцы сагнаў Porsche Cayenne 2011 года выпуску, пагражаючы гвалтам яго ўладальніцы, паведаміў першы намеснік начальніка Кастрычніцкага РАУС Віцебска Уладзімір Бондараў.

«Паведамленне аб згоне паступіла ўчора ад жыхаркі горада, індывідуальнага прадпрымальніка 1980 года нараджэння. Жанчына распавяла, што каля гандлёвага цэнтра «Еўропа» невядомы мужчына перашкаджаў праезду, пагрозамі прымусіў яе выйсці з машыны. Зброі ў яго ў руках яна не бачыла, але ўсё роўна спалохалася за сваё жыццё. Страх жанчыны ўзмацняў той факт, што літаральна тыдзень таму яна нарадзіла дзіця», — растлумачыў Уладзімір Бондараў.

У ходзе сумесных аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў з супрацоўнікамі Першамайскага РАУС аўтамабіль быў неўзабаве знойдзены каля шматпавярхоўкі ў спальным раёне горада. Выяўленаяі асоба згоншчыка, які цяпер, па словах Уладзіміра Бондарава, дае прызнальныя паказанні. «Ён растлумачыў, што хацеў прысвоіць гэты аўтамабіль. У затрыманага маецца пагашаная судзімасць, таксама правяраецца яго дачыненне да здзяйснення іншых злачынстваў», — дадаў міліцыянт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?