Добрасумленным грамадзянам не варта турбавацца з нагоды параўнання іх выдаткаў і даходаў з боку падатковай інспекцыі, заявіў сёння журналістам міністр па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка.

«Турбавацца і перажываць грамадзянам, якія маюць афіцыйныя даходы і адпаведныя выдаткі, у прынцыпе не варта», — сказаў Налівайка. Ён дадаў, што нават, калі ёсць разбежка паміж даходамі і расходамі ў $200-300 і нават у некалькі тысяч даляраў, то гэта не тыя выпадкі, якія цікавяць падаткавікоў.

Міністр таксама падкрэсліў, што ў Беларусі параўноўваюць даходы і выдаткі ўсіх грамадзян. «Іншая справа, што ёсць пэўныя катэгорыі падвышанай рызыкі, як мы іх называем», — дадаў кіраўнік падатковага ведамства. Ён адзначыў, што гаворка, у прыватнасці, ідзе пра тых, хто мае мізэрны прыбытак, але выдаткоўвае значныя сумы, рэгіструе на сваё імя аб'ект нерухомасці або аўтамабіль.

«Ёсць шэраг прыкладаў, вельмі яркіх, калі студэнты, не маючы крыніц даходаў, купляюць сотні тысяч, а то і мільёны даляраў. Вось гэтая катэгорыя і складае зону рызыкі. Усе астатнія грамадзяне могуць проста не турбавацца», — растлумачыў Сяргей Налівайка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?