21 сакавіка ў спэктаклі Беларускай опэры «Баль‑маскарад» галоўную партыю засьпявае салістка санкт‑пецярбурскага Марыінскага тэатру беларуска Ірына Гардзей.

З творчасьцю ляўрэаткі Міжнароднага конкурсу ім. Ф.Віньяса Ірыны Гардзей знаёмая публіка ўсіх без выключэньня эўрапейскіх краін, Японіі, Ізраілю, ЗША, Кітаю. У яе рэпэртуары — шматлікія опэрныя партыі для драмсапрана, у тым ліку Лэдзі Макбэт і Аіда ў опэрах Дж.Вэрдзі, Тоска, Мадам Батэрфляй, Турандот у опэрах Дж.Пучыні. Сьпявачка з посьпехам выступала на сцэне венскай Staatsoper, нью‑ёрскай Metropoliten‑opera і многіх іншых славутых сцэнах.

Вучаніца Марыі Гулегінай, Гардзей — адна з найлепшых сьпявачак-беларусак сучаснасьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0