У панядзелак у Міністэрстве замежных справаў знаходзіўся часовы павераны у справах ЗША ў Беларусі Джанатан Мур. Дыплямату чарговы раз настойліва рэкамэндавалі скараціць колькасьць пэрсаналу пасольства ЗША ў Менску, паведамляе прэс-служба МЗС.
Нагадаем, што 7 сакавіка беларускія ўлады адклікалі з Вашынгтону пасла Міхаіла Хвастова. Гэта было растлумачана санкцыямі амэрыканскага боку супраць прадпрыемства «Белнафтахім».
12 сакавіка пасьля настойваньня з боку беларускага МЗС зь Менску была вымушана зьехаць пасол ЗША Карэн Ст’юарт.