Выбары прайшлі, але скаргі на іх арганізацыю працягваюць паступаць у «Нашу Ніву».
Аляксандр Акуліч, назіральнік на ўчастку №64 Савецкага раёна Мінска, даслаў у Рэдакцыю копію сваёй скаргі ў тэрытарыяльную выбарчую камісію. Акуліч сцвярджае, што пры падліку галасоў камісія «дамалявала» больш за 200 выбаршчыкаў. Ён налічыў 615 чалавек, а ў пратакол унеслі… 851. Прычым, па словах назіральніка, пры абвяшчэнні выніку падліку галасоў сакратарка блыталася і некалькі разоў мяняла лічбы.