Гэтыя хлопцы — першыя парасткі сапраўды беларускага, а не савецкага войска. У іх вачах, на іх юначых тварах тое, на што многія з нашых суайчыннікаў пачалі забывацца: годнасць! І ўрэшце рэшт перамогуць яны, а не тыя, хто вырашыў пакараць іх за патрыятызм, за адкрыта выяўленую любоў да Бацькаўшчыны.
Жыве Беларусь! 
І жыве яна ў беларусах…

Што затужылі, 
воi, мужчыны? 
Волi ўдыхнулi — i дух заняло?
Як там i што там нi стане з Айчынай — 
Горай не будзе, бо лепш не было.

Шлях свой зблукала Айчына ў трох соснах, 
Збегала шлях чаўнаком, нiбы ў кроснах, 
Кiдаючы невiдушчы народ
З пасткi на захадзе ў пастку на ўсход.

Можа, вiдушчымi стануць нашчадкi? 

Шляху няма. Нi канца, нi пачатку. 
Прывiдам — у пустату з пустаты — 
Рвецца Пагоня з дзяржаўнай пячаткi, 
Непадкаваныя б’е капыты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?