Учора, 17 кастрычніка, усіх кадэтаў Ястрамбельскай вучэльні, выхаванцы якой пазіравалі ў майках з «Пагоняй», сабралі на сход. На ім настаўнікі даводзілі, што хлопцы сфатаграфаваліся ў «майках з фашысцкай сімволікай»

Пра гэта са слоў аднаго з першакурснікаў паведамляе карэспандэнт «НН», які сёння адправіўся ў Ястрамбель.

Таксама падчас сходу кадэтам забаранілі выкладваць у інтэрнэт здымкі ў форме. 

Ці сапраўды гаворка ішла пра фашысцкую сімволіку, у кіраўніцтва пакуль удакладніць не атрымалася. Намесніца дырэктара ад каментароў адмовілася, кажучы, што ў яе няма адпаведных паўнамоцтваў. З дырэктарам вучэльні таксама паразмаўляць не ўдаецца — трубку здымае жонка.

Як паведамляе карэспандэнт «НН», атрымаць каментары ад навучэнцаў таксама складана. Большасць з іх выглядае запалоханымі і адказвае ў ключы «нічога не ведаю, нічога не бачыў» альбо «я маю сваё меркаванне на гэты конт, але выказваць яго не буду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?