Заўзятарам і кадэтам, якіх нядаўна незаконна пакаралі за грамадзянскую смеласць і патрыятызм.

Няма шляхоў святой «Пагоні».
За бел-чырвона-белы сцяг
Ты можаш апынуцца сёння
Ў сабак рэжыму «у гасцях».

Ламаць жыццё — іх хлеб надзённы.
Вось, бачым, робяць гэта зноў.
І плацяць лёсам маладзёны
За смеласць выявіць любоў,

Сваю павагу да Айчыны,
Што цень імперскі зноў накрыў.
А ўсе сапраўдныя мужчыны
Ідуць калісьці на прарыў…

І хоць прэсуе вас аблава,
Агонь надзеі не патух.
І я крычу: «Героям — слава!
Яшчэ жывы літвінскі дух!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0