У суботу ўвечары ў камуне Кунгсбака на захадзе Швецыі адбыўся пажар у памяшканні школы, якое рыхтавалі для прыёму мігрантаў.

Пра гэта піша »Еўрапейская праўда» са спасылкай на Svenska Dagbladet.

Svenska Dagbladet

Svenska Dagbladet

Як адзначае выданне, гэта ўжо трэці выпадак пажару ў памяшканні, якое павінна было стаць прытулкам для мігрантаў за тыдзень.

Нягледзячы на тое, што барацьбу з агнём у прытулку вялі тры пажарных каманды ўсю ноч, палова будынка цяпер зусім знішчаная.

Паліцыя пачала расследаванне і выяўляе прычыны ўзгарання.

Пажар у камуне Кунгсбака адбыўся на наступны дзень пасля таго, як цалкам згарэў будынак былой школы ў горадзе Кона на поўдні Швецыі, падрыхтаваны для прыёму мігрантаў.

Акрамя таго, у ноч на аўторак у правінцыі Сконэ на поўдні краіны згарэў барак, у якім планавалася размясціць падлеткаў-мігрантаў, што прыехалі ў Швецыю без бацькоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0