Смог над Мінскам, які выклікае непакой мінчукоў і шматлікія званкі ў службу выратавання, звязаны з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я: пажараў у горадзе і яго ваколіцах няма.

Фота @ulzh14

Фота @ulzh14

Як растлумачылі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, два дні ў Мінску быў практычна поўны штыль: хуткасць ветру складала 1-3 метры за секунду, што спрыяе назапашванню забруджвальных рэчываў у прыземным слоі паветра.

Сітуацыя пагаршаецца тым, што на працягу доўгага перыяду адсутнічалі ападкі. Пры такіх неспрыяльных для рассейвання метэаралагічных умовах адзначаны рост утрымання ў паветры цвёрдых часціц дробнадысперснай фракцыі (дыяметрам 2,5 і 10 мікрон).

У Гідраметцэнтры чакаюць, што дробны дождж, які месцамі ідзе ў горадзе, можа ўзмацніцца, што павінна палепшыць абстаноўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?