У Мінску пачалося будаўніцтва веласіпеднай трасы. Паводле інфармацыі прэс‑службы Мінгарвыканкама, пра гэта на аператыўнай нарадзе 17 сакавіка паведаміў дырэктар КУП «УКБ Мінгарвыканкама» Андрэй Галь.

Велатраса пройдзе ўздоўж ракі Свіслач праз тры раёны горада — Партызанскі, Першамайскі і Ленінскі. На першым участку (а ўсяго іх пяць), ад вуліцы Першамайская да чыгункі ў раёне вуліцы Аранская, пачаліся падрыхтоўчыя работы па дэмантажы пакрыцця. Здаць у эксплуатацыю аб’ект плаунецца да канца 2008 года.

«Будаўніцтва веладарожкі будзе спалучана з некаторымі цяжкасцямі», — зазначыў А. Галь. У прыватнасці, некаторыя ўчасткі трасы пройдуць па забалочаных месцах, якія трэба ачысціць. Таксама неабходна захаваць занесеныя ў Чырвоную кнігу мхі і лішайнікі, перамясціўшы іх у іншае месца.

Агульная працягласць трасы складзе 27 кіламетраў. Плануецца, што пазней на кожным пятым кіламетры будуць абуладкаваны пляцоўкі для адпачынку з пунктамі пракату веласіпедаў, грамадскага харчавання, майстэрнямі па рамонце спартыўнага абсталявання. «Уся веладарожка будзе асветлена, што дасць магчымасць выкарыстоўваць яе практычна круглыя суткі», — паведаміў А. Галь.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0