Беларусь разглядае магчымасць набыцця ў Расіі знішчальнікаў Су-30СМ, паведаміў журналістам 20 кастрычніка камандуючы ВПС і войскамі СПА Узброеных сіл генерал-маёр Алег Двігалеў.

Паводле яго слоў, гэтыя самалёты павінны прыйсці на змену «састарэлым» МіГ-29. Закупкі новых расійскіх знішчальнікаў плануюцца пасля 2020 года.

Сёння Двігалеў удзельнічаў у сустрэчы кіраўніцтва беларускага ДТСААФ з прадстаўнікамі кіраўніцтва расійскай карпарацыі «Іркут», якая выпускае Су-30СМ.

На сустрэчы камандуючы расказаў, што на выставе МАКС-2015 у падмаскоўным Жукоўскім беларускі ваенны лётчык, начальнік штаба 61-й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах апрабаваў новы самалёт, правёўшы ў паветры 40 хвілін. «У яго вельмі добрыя водгукі пра гэту машыну», — адзначыў Двігалеў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
25.09.2003 / 10:10
Лепш скінуцца ўсім народам на самалёты для сваёй арміі, чым запрашаць расіян стварыць у нас сваю авіябазу!
0
Каментатар / Адказаць
11.11.1983 / 07:23
...кого будем бомбить после 2020-го года ?
0
Каментатар / Адказаць
20.01.1973 / 23:36
Чытач, самая разумная ідэя што чуў і чытау за апошняю нядзелю
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру