У студзені—верасні 2015 года аб'ём ВУП склаў у бягучых цэнах 635,8 трлн. рублёў, знізіўшыся ў параўнанні са студзенем—вераснем 2014 года ў супастаўных цэнах на 3,7%, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. 

Індэкс-дэфлятар ВУП за студзень—верасень 2015 года ў дачыненні да аналагічнага перыяду мінулага года склаў 116,8%. 

Гадавы прагноз росту ВУП складае 0,2—0,7%. У 2014 годзе рост ВУП склаў 1,6% пры прагнозе 3,3%. 

У студзені—верасні гэтага года валавы рэгіянальны прадукт (ВРП) знізіўся ва ўсіх абласцях краіны. Найбольшае зніжэнне адбылося ў Мінску — на 5,5% да 163,3 трлн. рублёў (15,5% ВУП краіны). У Віцебскай вобласці ВРП знізіўся на 5,4% да 51,9 трлн. рублёў (8,2% ВУП), у Гомельскай — на 4,8% да 68,5 трлн. (10,8%), Брэсцкай — на 3,5% да 59 трлн. (9,3%), Магілёўскай — на 4% да 43 трлн. (6,8%), у Гродзенскай — на 3,8% да 50 трлн. (7,9%), у Мінскай — на 0,1% да 99 трлн. рублёў (15,5%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?