Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

wfuv.org

wfuv.org

«Хутка выйдзе нарматыўны дакумент па ўзмацненні мер, што прымаюцца да курэння. Мы гэты нарматыўны дакумент распрацавалі, узгаднілі з усімі міністэрствамі і ведамствамі», — сказаў Васіль Жарко.

Міністр не стаў называць асноўныя палажэнні дакумента, аднак адзначыў, што ён будзе падобны да антытытунёвага закона, які быў падрыхтаваны Міністэрствам аховы здароўя яшчэ ў 2013 годзе.

Васіль Жарко канстатаваў, што апошнім часам у Беларусі адзначаецца значнае зніжэнне смяротнасці ад атручэння алкаголем. Таксама рэзка знізілася колькасць паступленняў у стацыянары ў стане алкагольнага ап'янення і псіхозаў.

У Беларусі, паводле даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, на пачатак 2015 года доля курцоў ва ўзросце 16 гадоў і старэйшым склала 24,4%. За перыяд з пачатку 2000 года гэта найменшае значэнне паказчыка. Зніжэнне агульнай распаўсюджанасці курэння адбылося за кошт змяншэння распаўсюджанасці курэння сярод мужчын. За 15 гадоў доля мужчын, якія кураць, знізілася на 7,9 працэнтнага пункта і на пачатак 2015 года склала 45,8%. За гэты перыяд доля жанчын, якія кураць, вырасла ў 1,9 раза і склала 9,3%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?