З 25 кастрычніка цягнік № 84/83 Гомель — Санкт-Пецярбург будзе хадзіць штодзень «з мэтай павышэння прывабнасці міжнародных пасажырскіх перавозак», паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.

Цяпер цягнік курсіруе праз дзень. Расклад руху саставу застанецца ранейшым: ён адпраўляецца з Гомеля ў 17.16 і прыбывае ў Санкт-Пецярбург у 10.08 на наступны дзень. Час адпраўлення ў зваротным напрамку — 17.05, прыбыцця ў Гомель — 10.27 наступных сутак.

У састаў цягніка ўключаны плацкартныя і купэйныя вагоны.

Беларуская чыгунка 15 кастрычніка ўвяла скідкі на праезд у цягніках у зносінах з Расіяй у сярэднім на 12%. Акрамя таго, захоўваецца дзеянне раней дадзеных скідак да 15% у залежнасці ад тэрмінаў набыцця праязных дакументаў і тыпаў вагонаў, а таксама скідкі пры праездзе арганізаваных груп пасажыраў да 30%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?