У чарговай перадачы «Справа прынцыпу» Вадзіма Гігіна абмяркоўвалася наступная тэма: «Ці патрэбныя нам больш хуткія тэмпы еўразійскай інтэграцыі?» Зачэпкай для абмеркавання стала паседжанне Вышэйшай еўразійскай рады, што прайшло ў казахскім Бурабаі.
Прадстаўляючы аднаго з гасцей перадачы, Вадзім Гігін адзначыў: «У нас апошнім часам гавораць аб частковым расчараванні ў еўразійскай інтэграцыі, хаця падтрымка па-ранейшаму вялікая – каля 60%. Тым не менш, былі пэўныя чаканні, якія не заўсёды рэалізуюцца».
У выніку паводле тэлефоннага апытання супраць узмацнення тэмпаў інтэграцыі выступіла 55% (5130 з тых, хто прагаласаваў), «за» – 45% (4141). Часам лічбы «супраць» заходзілі амаль пад 70%.
Ёсць меркаванне, што «вынікі» гэтых апытанак на ток-шоу «Справа прынцыпу» — гэта своеасаблівая апрацоўка аўдыторыі, спосаб маніпуляцыі грамадскай думкай.