Семдзесят чатыры кубаметры лесу незаконна высечаныя каля вёскі Макраны Глускага раёна. 

Паводле звестак Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, усяго чорныя лесарубы высеклі 196 дрэў. Агульны ўрон склаў больш за 45 млн. рублёў. Сярод знішчаных дрэў — каштоўныя пароды: бяроза, граб, алешына, дуб, ясень, асіна. 

Незаконныя высечкі выявілі прыблізна тыдзень таму супрацоўнікі Асіповіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. 

Распачатая справа на падставе ч. 1 арт. 277 Крымінальнага кодэкса (незаконная высечка дрэў і хмызняку, што пацягнула ўрон у буйным памеры), расследаваннем якой займаецца Глускі аддзел Следчага камітэта. 

Ужо ўстаноўлены адзін з магчымых удзельнікаў незаконнай высечкі лесу — мясцовы жыхар, на тэрыторыі домавалодання якога знойдзеныя частка высечаных дрэў, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк. Аднак пакуль застаецца невядома, хто яшчэ незаконна высякаў лес у Глускім раёне і як доўга гэта працягвалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?