Як і чакалася пасля скандальных выпадкаў з аштрафаванымі футбольнымі фанатамі і ястрамбельскімі кадэтамі, якім пагражалі адлічэннем з вучэльні за фота з «Пагоняй», многія беларусы вырашылі праявіць салідарнасць у ходзе чарговага матчу Лігі чэмпіёнаў.
Перад гульнёй у Барысаве заўзятары паднялі сцяг з выявай «Пагоні» і правялі тлумачальную працу, раздаючы ўлёткі мінакам.
На трыбунах «Пагоня» таксама прысутнічала.
Нагадаем, пасля інцыдэнту з заўзятарамі на матчы зборных Беларусі і Македоніі кіраўнік МУС Ігар Шуневіч недвухсэнсоўна даў зразумець: па законе міліцыя не можа затрымліваць людзей за вопратку з выявай «Пагоні», бо ў адміністрацыйным кодэксе няма такога правапарушэння.