Хочаш далучыцца да напісання агульнабеларускай дыктоўкі з нагоды 90‑х угодкаў БНР, але не ведаеш, дзе пісаць? Пішы дома! У суботу, 22 сакавіка і ў нядзелю, 23 сакавіка з 12-й да 13-й і з 16-й да 17-й гадзіны ў эфіры Еўрарадыё прагучыць дыктоўка, якую будуць пісаць беларусы па ўсім свеце. Слухаць Еўрарадыё ў гэты час можна ў інтэрнэце на www.euroradio.fm, а таксама на спадарожніках Hotbird 6 (13° East (11013МГц/Н/27500)) і Sirius 4 (5°East (12379.62МГц/H/27500)).

З 20 да 30 сакавіка на сайце Еўрарадыё можна будзе спраўдзіць, як ты напісаў дыктоўку праз адмысловую форму. Сачы за абнаўленнямі на euroradio.fm!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0