Расійскі сайт sports.ru перадае, што 22-гадовая біятланістка Хрысціна Ільчанка з наступнага сезона будзе выступаць за нацыянальную каманду Беларусі.

Дзяўчына родам з невялічкага гарадка Лабытнангі Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі (на хантыйскай мове назва паселішча значыць «сем лістоўніц»). Жыве ў Цюмені.

Пачынала займацца класічнымі лыжамі, а пасля перайшла ў біятлон. Як біятланістка яна пакуль не паказала надзвычайных поспехаў. Летась толькі заваявала два залатых медалі на чэмпіянаце свету па летнім біятлоне.

У расійскай зборнай вельмі вялікая канкурэнцыя. Не кожная спартсменка можа прабіцца ў аснову, таму часта нашы ўсходнія суседзі адпускаюць некаторых атлетак, у якіх не бачаць перспектывы. Так, напрыклад, было з жыхаркай Санкт-Пецярбурга Надзеяй Скардзіна. Тым не менш, у Беларусі Скардзіна раскрылася і нават стала бронзавай медалісткай Алімпіяды ў Сочы.

У Расіі журналісты называюць Хрысціну Ільчанку самай прыгожай біятланісткай краіны.

У зборнай Беларусі адстаяць такое званне будзе куды больш складана, бо ўсе дзяўчыны сабраныя, як на падбор. Глядзіце самі.

Надзея Пісарава

Ірына Крыўко

Надзея Скардзіна

Кубак свету па біятлоне пачнецца 30 лістапада ў шведскім Эстэрсундзе. Сезон прапусціць наш лідар, уладальніца Вялікага Крыштальнага Глобуса мінулага сезона Дар'я Домрачава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?