У дачыненні да жыхара Мінска праводзіцца праверка па факце падманнага даносу.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у дзяжурную часць Ленінскага РУУС сталіцы паступіла паведамленне ад 32-гадовага жыхара раёна Серабранка з заявай аб прапажы ў яго грошай. 

Мужчына расказаў, што напярэдадні вечарам у свайго даўжніка забраў 4000 даляраў ЗША, пасля чаго яны разам выпівалі. У канцы вечара заяўнік выклікаў таксі і паехаў дадому. Аднак па дарозе спыніўся на прыпынку грамадскага транспарту на праспекце Незалежнасці, дзе дзяўчына прапанавала яму скарыстацца інтым-паслугамі. У яе кампаніі малады чалавек і працягнуў вечар. Пасля таго як паслугі былі аказаныя і аплачаныя, мужчына заснуў.

Раніцай ён выявіў, што зніклі 3700 даляраў ЗША, і звярнуўся ў міліцыю. Пад падазрэнне трапіла незнаёмка, якая гасцявала напярэдадні. Аператыўнікі ўстанавілі яе асобу. Падчас разбору дзяўчына патлумачыла, што ўзяла за работу толькі 300 долараў ЗША. Пазней у кватэры мужчыны ў кухонным гарнітуры аператыўнікі знайшлі нібыта скрадзеныя 3700 даляраў. 

У дачыненні да дзяўчыны складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 17.5 КоАП (заняткі прастытуцыяй). Што да заяўніка, то ў дачыненні да яго праводзіцца праверка па факце заведама падманнага даносу аб учыненні злачынства, па выніках якой дзеянням мужчыны будзе дадзена прававая ацэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?