Украінская лётчыца і народны дэпутат Надзея Саўчанка можа зноў пачаць галадоўку.

Пра гэта заявіла яе сястра Вера ў эфіры тэлеканала «112».

«Намер такі маецца. Надзея такім чынам змагаецца. Гэта яе зброя», — сказала яна.

Таксама Вера паведаміла, што яе сястра склала тэстамент, аднак не стала раскрываць дэталі.

Як вядома, 18 чэрвеня 2014 года ўкраінская лётчыца была незаконна вывезеная ў Расію, дзе яе абвінавацілі ў дапамаганні забойству расійскіх журналістаў. 13 снежня 2014 года Саўчанка абвясціла галадоўку, патрабуючы свайго вызвалення.

19 лютага стала вядома, што яна адмовілася ад ін'екцый глюкозы, якія падтрымліваюць яе здароўе, таму што з-за катэтараў ў яе пачалося запаленне вен. 5 сакавіка Саўчанка пагадзілася прымаць булён, аднак 16 сакавіка аднавіла галадоўку. 12 мая 2015 года Вера Саўчанка паведаміла, што яе сястра спыніла галадоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?