29 кастрычніка (чацвер) – «Дзень усіх жывых». Пасля ўрачыстага адкрыцця «Месяца польскай літаратуры», на якім выступяць ганаровыя госці, адбудзецца прэзентацыя кнігі выбітнай паэткі Эвы Ліпскай «Дзень усіх жывых», якая выйшла ў перакладзе Андрэя Хадановіча. Музычнае аздабленне акардэаніста Анатоля Тарана.

Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-00. Уваход – вольны.

Пра «Месяц». У цэнтры Мінска, у мастацкім кластэры «Галерэі Ў» (выставачнай залі, бары і кнігарні) раз на тыдзень будуць адбывацца літаратурныя, музычныя і тэатралізаваныя імпрэзы, з удзелам паэтаў, музыкаў і актораў з Польшчы і Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0