Дзевяцімесячнае дзіця, пакінутае без нагляду, патанула падчас купання ў ванне ў адным з бабруйскіх інтэрнатаў.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, здарэнне адбылося 19 кастрычніка. «Жанчына 1985 года нараджэння пайшла мыць свайго дзевяцімесячнага сына. Ваду ў ванну набірала душам. У нейкі момант выскачыла на пару хвілін нешта ўзяць, а калі вярнулася, дзіця ўжо было пад вадой», — сказала Салянюк.

Паводле яе слоў, маці і бацька дзіцяці спрабавалі самі рэанімаваць немаўля, выклікалі хуткую дапамогу. Дактары канстатавалі смерць неймаўляці.

Сям'я, у якой адбылася трагедыя, беспраблемная. Бацька працуе, маці знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцём, у сям'і ёсць яшчэ адно дзіця 2004 нараджэння.

Распачатая справа па артыкуле 159 Крымінальнага кодэкса (пакіданне ў небяспецы). Асноўная версія смерці дзіцяці — утапленне. Паводле папярэдніх дадзеных, слядоў гвалтоўнай смерці не выяўлена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?