У Мінску пачалася рэстаўрацыя самага старога гарадскога фантана «Хлопчык з лебедзем» у Аляксандраўскім скверы, які яшчэ ўвесну фактычна развальваўся на вачах.

Фантан быў узведзены яшчэ ў 1874 годзе. У апошні час скульптура была не ў лепшым стане, але ўжо трэці год яе не маглі паставіць на рэканструкцыю з-за недахопу сродкаў.

Да мая 2015 года фантан недалёка ад Адміністрацыі прэзідэнта ўжо толкам не працаваў. У тым жа месяцы на аб'екце правялі касметычны рамонт, а ў верасні было прынята рашэнне паставіць аб'ект на рэстаўрацыю.

Згодна з пашпартам аб'екта, працы павінны завяршыцца ў студзені 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?