Малады мужчына, які напаў з халоднай зброяй на настаўнікаў і вучняў школы ў шведскім горадзе Трольхетан, памёр у бальніцы ад ранення, атрыманага падчас затрымання.

У паліцыі пацвердзілі факт яго смерці. Вядома, што яму быў 21 год. Імя паліцыя не называе.

Раней паведамлялася, што паліцэйскія адкрылі агонь па нападніку, і як мінімум адна куля трапіла ў цэль. Пасля гэтага затрыманага адправілі ў бальніцу.

Напад на школу для дзяцей ад 6 да 15 гадоў у Трольхетане адбыўся ў чацвер раніцай.

Мужчына ў чорнай вопратцы і масцы, узброены падобнай на меч халоднай зброяй і некалькімі нажамі, прыйшоў у школу, і навучэнцы спачатку прынялі з'яўленне ўзброенага чалавека за розыгрыш.

Аднак затым той напаў на вучняў і настаўнікаў, забіўшы аднаго выкладчыка і аднаго школьніка. Яшчэ два чалавекі атрымалі раненні і шпіталізаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?