Сілы Антытэрарыстычнай аперацыі завяршылі адвод танкаў на ўсіх напрамках ад лініі размежавання на Данбасе.

Як паведамляе прэс-цэнтр АТА ў фэйсбуку, дзень 22 кастрычніка на ўсходзе Украіны прайшоў без парушэнняў мінскіх дамоўленасцей.

«Сёння ўкраінскія ваенныя завяршылі адвод танкаў на ўсіх напрамках. Баявыя машыны перамяшчаюцца ад лініі размежавання на адлегласці больш за 15 кіламетраў. Далей будзе праведзена верыфікацыя місіяй АБСЕ, а яшчэ праз некалькі дзён пачнецца адвод артылерыі калібрам да 100 мм», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?