«Вся кремлевская рать» Міхаіла Зыгара — гісторыя Расіі з 1999-га па 2015 год. «Мядуза» абрала дзесяць цікавых і нечаканых рэчаў, пра якія распавядае Зыгар. Ні пацвердзіць, ні абвергнуць прыведзеныя факты рэдакцыя не бярэцца і пакідае іх на сумленні галоўнага рэдактара тэлеканала «Дождь».

Фота Дзмітрыя Азарава, kommersant.ru

Фота Дзмітрыя Азарава, kommersant.ru

Адзін з іх пра тое, што Пуцін пераканаў Мядзведзева не вылучацца на другі тэрмін аргументам пра Кадафі.

Цытата: У канцы лета [2011] Пуцін паклікаў Мядзведзева на рыбалку. Яны адправіліся ў Астраханскую вобласьць, на базу адпачынку «Жытнае», якую пабудаваў для сябе міністр абароны. Тры дні лавілі рыбу і дэманстравалі ўлоў журналістам. Абодва былі задаволеныя. Прэзідэнт палічыў, што прэм'ер на яго зусім не пакрыўджаны, ніякага напружання як і не было. Тандэм моцны.

Падчас той рыбалкі Пуцін і сказаў Мядзведзеву, што будзе лепш, калі той саступіць яму фатэль прэзідэнта. «Сітуацыя ў свеце складаная, Дзіма. Можна і краіну згубіць» — так пераказваюць іх легендарную размову. «Ну чаму ж, — разгубіўся Мядзведзеў, — чаму ж я згублю?» «Ды таму што вельмі складаная сітуацыя ў свеце, Дзіма. Кадафі вунь таксама думаў, што не згубіць. А амерыканцы хітрэйшымі аказаліся».

У Мядзведзева не было ніякіх аргументаў. А ў Пуціна яны былі.

«У 2008 годзе, — прыкладна так казаў Пуцін, — я быў палітыкам нумар адзін. Я мог бы пераабрацца яшчэ раз, але мне канстытуцыя не дазваляла. Я вырашыў ёй падпарадкавацца і саступіў месца табе. Мы дамовіліся, што, калі настане дзень, мы сядзем і вырашым, што рабіць далей. І вось дзень настаў: я па-ранейшаму палітык нумар адзін, ты на другім месцы. Па законе мы абодва можам удзельнічаць у выбарах. Ты маладзейшы, гэта плюс. А ў мяне больш вопыту, гэта таксама плюс. Ёсць адно адрозненне — у мяне рэйтынг вышэйшы. У мяне ёсць «Народны фронт», які мяне падтрымлівае. У любой краіне кіруючая партыя вылучае таго кандыдата, які папулярнейшы. Улада будзе трывалейшая, калі мы пойдзем на выбары як адна каманда. Ты будзеш прэм'ерам, як я цяпер, — пераконваў Пуцін. — А потым ты зноў вернешся». Мядзведзеву не было што адказаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?