Аляксандр Лукашэнка яшчэ не прыняў канчатковае рашэнне наконт размяшчэння расійскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі.

Андрэй Раўкоў. Фота Віктара Талочкі, Sputnik.by.

Хаця кансультацыі па ўмовах размяшчэння ў Беларусі расійскай авіябазы завяршыліся, вайскоўцы распрацоўваюць іншыя, больш эфектыўныя спосабы абароны дзяржаўнай мяжы.

З такой заявай выступіў міністр абароны Андрэй Раўкоў на семінары для прадстаўнікоў рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі, паведамляе тэлеканал АНТ.

«Які сэнс размяшчаць авіяцыйную базу на тэрыторыі Беларусі? Пакуль сэнсу няма. Развагі такія: нашы суседзі, асабліва новаабраны прэзідэнт Польшчы, ён просіць NATO (і яны пагадзіліся) размясціць чатыры базы рознага прызначэння, у тым ліку і авіяцыйнага, у непасрэднай блізкасці ад мяжы Беларусі. І адказ просты: дык, можа, мы возьмем нейкія сродкі паражэння, якія могуць своечасова ў патрэбным месцы нанесці паразу гэтым аб'ектам? Гэта будзе нашмат больш эфектыўна, чым авіяцыйная база».

Супраць размяшчэння расійскай авіябазы ў Беларусі рашуча выступіла беларуская апазіцыя. Эксперты баяцца, што яна можа быць выкарыстаная супраць суверэнітэту краіны, як база ў Крыме — для анексіі паўвострава.

Аляксандр Лукашэнка доўга захоўваў маўчанне, а перад выбарамі заявіў, што ён такога дакумента яшчэ не падпісваў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?