«Ніхто у гэтай зале не хоча ўзброенага канфлікту з Расіяй, аднак амерыканская армія павінна быць гатовай быць часткай кааліцыі, каб і надалей стрымліваць расійскую агрэсію», — сказаў новы начальнік генеральнага штаба Сухапутных войск ЗША генерал Марк Мілі.

Амерыканскі сяржант падчас вучэнняў у Эстоніі ў 2014 годзе, фота dma.mil

Амерыканскі сяржант падчас вучэнняў у Эстоніі ў 2014 годзе, фота dma.mil

Ён адзначыў, што не можа прадказаць новыя крокі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, аднак разумее, што Масква мае значныя вайсковыя магчымасці, перадае сайт military.com.

«Відавочна, што Расія разглядае ЗША і НАТА як непасрэдную пагрозу сваім асноўным інтарэсам і дзейнічае адпаведна з гэтым», — дадаў генерал на канферэнцыі Асацыяцыі арміі ЗША.

Марк Мілі таксама раскрытыкаваў некаторыя міфы, у якія, па ягоных словах, вераць палітыкі ў Вашынгтоне.

«Гэтыя памылкі прапагандуюцца тымі, хто, як сведчыць мой досвед, ніколі не бачыў кроў, пот і слёзы вайны», — сказаў генерал.

Сярод такіх міфаў ён назваў веру ў тое, што «вайна абавязкова будзе кароткай», «вайну можна выйграць спецназам», «вайну можна выйграць аднымі ўдарамі з бяспечнай адлегласці».

«Вайна — дзіўная рэч. Яна мае ўласную логіку і не адпавядае раскладам, якія складаюць палітыкі», — сказаў Мілі.

«Мы — з'яднаная армія мільёна жаўнераў, а не 490 000, з 19 дывізій, а не з 10, з 60 брыгадных баявых груп, а не з 32», — сказаў генерал, маючы на ўвазе, што рэзервісты і нацыянальныя гвардзейцы мусяць быць цалкам гатовымі ўдзельнічаць у поўнамаштабных баявых дзеяннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?