У Менску людзі стараюцца здаць кнігі ў букіністычныя аддзелы спецыялізаваных крамаў, каб атрымаць хоць нейкую «капейку». У чэргах у асноўным – пенсіянеры. У многіх дома багатая бібліятэка, а кнігі ім ужо не да патрэбы.

«Мне паміраць хутка, а куды гэтыя кнігі пасля пойдуць? – распавядае адна сталая жанчына, якая прынесла на камісію «класіку». – Добра, калі ў сметніцу не выкінуць. А так кніга, магчыма, патрапіць у добрыя рукі, а мне будзе дадатковы заробак да пенсіі». «Моладзь цяпер кнігі мала чытае, усё ў сваіх планшэтах і камп’ютарах сядзіць, – далучаецца да гутаркі абураны мужчына. – Раней макулатуру здавалі, каб кнігу добрую набыць, а цяпер…» У самой краме наяўнасць чэргаў тлумачаць проста: «Букіністычных крамаў у сталіцы не вельмі шмат, а жадаючых здаць кнігі – хоць адбаўляй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?