Актывісты арганізацыі «Нацыянальны камітэт +60», прысвечанай дню нараджэння прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, патрабуюць паскорыць прылічэнне кіраўніка расійскай дзяржавы да ліку святых, піша сайт Rosbalt.ru.

Яны заяўляюць, што да іх пастаянна звяртаюцца праваслаўныя грамадзяне краіны з просьбай садзейнічаць кананізацыі Пуціна. Раней «Нацыянальны камітэт» ужо звяртаўся з гэтай нагоды да патрыярха Маскоўскага Кірыла. Цяпер актывісты адправілі яму яшчэ адзін ліст з прапановай паскорыць прылічэнне Пуціна да ліку святых. Пра гэта паведамілі «Росбалту» самі актывісты арганізацыі.

«І, нарэшце, увесці ў працэс набажэнствы афіцыйную малітву «Аб Пуціну»! Апошнія сацыялагічныя дадзеныя выразна паказваюць, што для 90% насельніцтва краіны прэзідэнт РФ з'яўляецца апорай і надзеяй у зямным жыцці, а амаль 100% праваслаўнага люду штодня моляцца аб яго здароўі і жадаюць бачыць яго пажыццёвым кіраўніком вялікай Расіі! Не сакрэт, што тытанічныя сілы на карысць Радзімы ён атрымлівае ад Бога», - кажуць актывісты.

Яны сведчаць, што «уцаркоўлены нацыянальны лідар гераічна абараняе праваслаўных ва Украіне і ў Сірыі», а таксама «бліскуча вярнуў айчыне сакральную Корсунь».

«У грозную гадзіну лютай атакі Захаду на нашы духоўныя каштоўнасці і эканамічную моц дзяржавы ўсё патрыёты з'ядналіся вакол Уладзіміра Пуціна, верачы ў яго поспех і непераможнасць», — падкрэсліваюць актывісты. «Нацыянальны камітэт +60» мяркуе, што «здаровыя сілы ў РПЦ выканаюць духоўны наказ расійскага народа», і ўжо ў 2016 годзе ва ўсіх праваслаўных цэрквах загучыць малітва «Аб Пуціну — выратавальніку Расіі».

Расійскія блогеры адзначаюць, што гэты заклік — гэта тонкі сцёб з культу асобы Пуціна ў Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?