Брытанская пісьменніца Джоан Роўлінг і рэжысёр Джон Ціфані афіцыйна абвясцілі спектакль «Праклятае дзіця» працягам серыі кніг пра Гары Потэра, паведамляюць інфармагенцтвы. Дзеянні ў п'есе будуць разгортвацца праз 19 гадоў пасля падзей, апісаных у кнізе «Гары Потэр і Дарункі смерці». Перад гледачамі паўстане пасталелы Гары, які сутыкнецца з цяжкасцямі ў паўсядзённым жыцці: ён будзе выхоўваць траіх дзяцей і працаваць да страты пульса ў Міністэрстве магіі.

Пры гэтым, нягледзячы на будзённыя справы, галоўны герой па-ранейшаму будзе разбірацца са сваім мінулым. Яго малодшы сын Альбус, названы ў гонар дырэктара школы Дамблдора, упершыню сутыкнецца з сямейнымі праблемамі.

Спектакль будзе складацца з дзвюх частак. Прэм'ера адбудзецца 30 ліпеня 2016 года ў лонданскім Palace Theatre. Хто сыграе ролю дарослага Гары Потэра і членаў яго сям'і, пакуль невядома. Усяго будзе задзейнічана каля 30 акцёраў. Джоан Роўлінг выказала ўпэўненасць, што, калі гледачы ўбачаць спектакль «Праклятае дзіця», яны зразумеюць, чаму аўтары захацелі развіваць гісторыю менавіта ў гэтым кірунку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0