Сёньня сталі вядомыя двое апошніх паўфіналістаў чэмпіянату Беларусі па хакеі. Імі сталі менскае «Дынама» і «Віцебск».

Леташні чэмпіён «Дынама» толькі ў пятай гульні змаг зламіць супраціў крэпкага магілёўскага «Хімвалакна» (Магілёў) – 4:0. Агульны лік у сэрыі 3:2. Год назад «міліцыянты» на стадыі плэй-оф выглядалі куды больш мацней.

Такі самы вынік зафіксаваны і ў процістаяньні «Мэталюргу» (Жлобін) і «Віцебску». Вырашальную перамогу віцьбічы атрымалі толькі ў овэртайме апошняй сустрэчы – 2:1. Зрэшты, у дадзеным выпадку нічога дзіўнага няма. Гэта пара супернікаў разглядалася як самая непрадказальная. Дарэчы, «Віцебск» будзе адзінай несталічнай камандай, якая выйшла ў чацьвёрку мацнейшых.

Напярэдадні ж месцы ў паўфіналах зарэзэрвавалі за сабой менскія «Керамін» і «Юнацтва». «Драконы», якія цягам усяго рэгулярнага сэзону лідзіравалі ў экстралізе, упэўнена перамаглі «Нёман» (Горадня) – 3:0. «Хімік-СКА», у сваю чаргу, папіў крыху болей крыві «Юнацтву», але на сэнсацыю не спадобіўся – 1:3.

Такім чынам у паўфіналах згуляюць: «Керамін» – «Віцебск», «Дынама» – «Юнацтва». Сэрыі пройдуць да трох перамог. Матчы адбудуцца 20, 21, 24 сакавіка, а калі спатрэбіцца, то яшчэ 25 і 27 сакавіка. Фінал пачнецца 29 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?