25 лістапада ў Екацярынбургу адбудзецца адкрыццё прэзідэнцкага цэнтра, які будзе насіць імя Барыса Ельцына. На яго запрошаныя многія дзеючыя і былыя лідары, у тым ліку і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе ТАСС.

Агульная плошча прэзідэнцкага цэнтра складзе 22 тысячы квадратных метраў. Там будзе размешчана бібліятэка, архіў, адукацыйны і дзіцячы цэнтры, выставачныя залы. Уладкаваннем цэнтра імя Барыса Ельцына займалася найстарэйшае і самае буйное ў свеце агенцтва музейнага праектавання Ralph Appelbaum Associates Incorpоrated з ЗША, якое распрацоўвала праект Габрэйскага музея і Цэнтра талерантнасці ў Маскве. Адзначаецца, што місіяй «Ельцын Цэнтра» стане захаванне гістарычнай спадчыны першага прэзідэнта Расіі і яго эпохі.

На ўрачыстае адкрыццё «Ельцын Цэнтра» 25 лістапад 2015 г. запрошаны прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў.

Акрамя расійскіх лідараў, запрошаны дзеючыя і былыя лідары замежных дзяржаў: былыя прэзідэнты ЗША, Францыі, Украіны, Польшчы, а менавіта Біл Клінтан з жонкай Хілары, Джордж Буш-старэйшы, Жак Шырак, Леанід Кучма, Аляксандр Квасьнеўскі, былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Джон Мэйджар, а таксама дзеючы прэзідэнт Казахстана — Нурсултан Назарбаеў і Беларусі - Аляксандр Лукашэнка. У спісе запрошаных таксама былыя кіраўнікі Кыргызстана, Латвіі і Эстоніі — Аскар Акаеў, Анатоль Гарбуноў і Арнольд Руйтэль.

Мяркуецца, што на адкрыцці «Ельцын Цэнтра» адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма пра першага прэзідэнта Расіі. Удзел у ім узяў і Аляксандр Лукашэнка, 8 верасня гэтага года ён даў аўтарам фільма інтэрв'ю.

У ім беларускі кіраўнік падзяліўся ўспамінамі асабістага характару пра свае сустрэчы з Барысам Ельцыным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?