Выканаўчы дырэктар НСК «Алімпійскі» ў Кіеве Уладзімір Спільнічэнка пракаментаваў збіццё цемнаскурых заўзятараў падчас матчу Лігі чэмпіёнаў з «Чэлсі».
— На мінулым матчы з «Порту» цемнаскурыя людзі таксама з'явіліся ў раёне сектара ўльтрас. Іх сустрэлі заўзятары і правялі іх у іншыя сектары.
Кіраўніцтва стадыёна і служба бяспекі падыходзілі да гэтых цемнаскурых хлопцаў і прапаноўвалі перасесці нават у цэнтральныя сектары, дзе даражэйшыя квіткі. Нашы просьбы былі праігнараваныя.
— Калі вы лічыце, што гэта правакацыя … Можа быць, ім і на стадыён нельга хадзіць? Можа быць, стварыць асобны сектар?
— Добрая ідэя. Мы, напэўна, прыслухаемся да вашай прапановы. Пастараемся для іх, можа быць, зрабіць асобны сектар для таго, каб не было праяў расізму, - сказаў Спільнічэнка.
Раней паведамлялася, што кіеўскае «Дынама» могуць пазбавіць балаў або выключыць з Лігі чэмпіёнаў за напад на цемнаскурых заўзятараў. УЕФА прыме рашэнне па гэтым інцыдэнце 27 кастрычніка.