Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані звярнуўся да Расіі з просьбай аб пастаўках артылерыі, стралковай зброі і верталётаў Мі-35, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ў Кабуле і Маскве.

Звярнуцца да РФ, адзначае выданне, улады Афганістана вырашылі з-за таго, што ЗША і іх саюзнікі па міжнароднай кааліцыі значна скарацілі сваю вайсковую прысутнасць у гэтай краіне і зрэзалі фінансавую дапамогу.

Пасол РФ у Кабуле Аляксандр Мантыцкі заявіў, што Расія прадаставіць Афганістану дапамогу, падкрэсліўшы, што адпраўка расійскіх вайскоўцаў у гэтую краіну выключана.

«Чаму мы павінны ўзваліць на сябе груз праблем, які не было вырашана амерыканцамі і краінамі-чальцамі НАТО?» — заявіў пасол РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?