Нядаўна ў горадзе прайшла адмысловая нарада, тэрмінова скліканая старшынём гарадзкога Савету Генадзем Масько i старшынём гарвыканкаму Аляксандрам Палышэнкавым. На парадку дня стаяла адно пытаньне: як пераадолець хваробу «графіцізму»? На сход былi запрошаны пэдагогi, работнiкi ЖКГ, мiлiцыi, гандлю, транспарту, прадстаўнiкi моладзевых арганiзацый.

Праваахоўнiкi расказалi, што ў горадзе дзейнiчаюць некалькi груповак графiцістаў, якiя спаборнiчаюць адна з адной, хто запырскае фарбай больш сьцен i ўцячэ ад пакараньня. Дзеткi «гуляюць», а ўрон падлiчваюць мiльёнамi ўстановы камунальнай гаспадаркi.

У горадзе дзейнiчаюць некалькi груповак графiцістаў

Адзiн з удзельнiкаў нефармальнага гуртку графiтыстаў, якi быў запрошаны на нараду, расказаў пра кодэкс гонару сапраўдных «прыхiльнiкаў жанру».

Няпiсаныя правiлы забараняюць палiваць фарбай помнiкi, аўтамабiлi i новыя будынкi. I кодэксу прытрымлiваюцца «райтэры», якiя працуюць на замову, удзельнiчаюць у спаборнiцтвах, працуюць, можна сказаць, прафэсiйна. А групоўка, якую называюць «бомберы», «бамбiць» усё, што пад руку трапiцца.

Дарослыя ўдзельнiкi пашыранай нарады схiлялiся да думкi, што найбольш дзейснай мерай барацьбы з несанкцыянаваным графiтызмам зьяўляецца выяўленьне парушальнiкаў i ўнушальныя штрафы.

Адзiн з аматараў насьценнага росьпiсу быў зьмешчаны ў сьледчы iзалятар

Дарэчы, адзiн з аматараў насьценнага росьпiсу нядаўна быў затрыманы i накiраваны ў сьледчы iзалятар. Цяпер высьвятляецца кола таварышаў 20‑гадовага беспрацоўнага берасьцейца.

Надпiсы на сценах могуць абярнуцца штрафам да 50 базавых велiчынь (1,75 мiльёна рублёў). А калi шкода акажацца значнай, пакараньнем можа быць нават арышт да трох месяцаў.

Але каб было з каго спагнаць грошы на аднаўленьне пашкоджаных фасадаў, трэба зламысьнiка злавiць, даставiць яго ў аддзяленьне мiлiцыi, аформiць неабходныя дакумэнты. Таму ЖРЭУ Берасьця вырашыла плаціць прэмii работнiкам, якiя затрымаюць графiтыстаў.

Дворнiкi, прыбiральшчыцы i iншыя супрацоўнiкi, якiя зловяць парушальнiка, атрымаюць 10 базавых велiчынь — гэта крыху больш за 300 тысяч рублёў.

Страты ад графіцістаў толькі сёлета склалі недзе тры мільёны рублёў, а ў дварах, на вулiцах кожны дзень працуюць 600 супрацоўнiкаў арганiзацыi, паведамляе «Звязда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0