Крымінальная справа за наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў распачата ў дачыненні да 63-гадовай мінчанкі. 

Вечарам 14 кастрычніка жанчына знаходзілася ва ўласным дачным доме, размешчаным у вёсцы Каменка Дзяржынскага раёна. Сварка з сынам успыхнула рэзка. 

У выніку маці наўмысна абліла бензінам 40-гадовага сына і падпаліла яго. Мужчына атрымаў тэрмічны апёк другой ступені грудной клеткі, твару і кісці левай рукі. Плошча апёку склала 37% цела. З цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі мужчына быў шпіталяваны ў Дзяржынскую цэнтральную раённую бальніцу. 

Што стала прычынай сваркі і як можна было давесці сваю маці да такога стану, высветліць суд. Жанчына затрымана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?