МЗС Беларусі

«Беларускі бок нязьменна разглядае Тыбет у якасьці неадлучнай часткі Кітаю і пацьвярджае сваю падтрымку мерам кіраўніцтва КНР, якія скіраваныя на забесьпячэньне сувэрэнітэту й тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны. Упэўненыя, што цяперашнія супрацьпраўныя дзеяньні ў аўтаномным раёне будуць найбліжэйшым часам спыненыя, і жыцьцё ягонага насельніцтва вернецца ў нармальнае рэчышча», — заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Папоў.

«Адначасова мы лічым непрымальным увязваньне дадзеных падзей з пэрспэктывамі правядзеньня ў Кітаі летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году», — дадаў прадстаўнік міністэрства.

У выніку беспарадкаў у Тыбеце і сутыкненьняў пратэстоўцаў зь сілавымі структурамі загінулі, паводле афіцыйных зьвестак — 13 чалавек, паводле іншых — 80.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0